Перайсці да зместу

Каарла Юха Стольберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каарла Юха Стольберг
Kaarlo Juho Ståhlberg
Сцяг1-ы Прэзідэнт Фінляндыі
26 ліпеня 1919 — 2 сакавіка 1925
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Лаўры Рэландэр

Нараджэнне 28 студзеня 1865(1865-01-28)[1][2][…]
Смерць 22 верасня 1952(1952-09-22)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні шведск.: Carl Johan Ståhlberg
Бацька Юхан Габрыэль Столберг
Маці Аманда Густафа Карсен
Жонка Ester Ståhlberg[d] і Hedvig Ståhlberg[d]
Дзеці Kaarlo Ståhlberg[d], Kyllikki Tuominen[d] і Elli Schauman[d]
Веравызнанне лютэранства
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар абодвух правоў[d]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
крыж Свабоды Вялікі крыж ордэна Трох зорак Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каарла Юха Стольберг (фінск.: Kaarlo Juho, народжаны. Карль Юхан Стольберг, шведск.: Carl Johan Ståhlberg; 28 студзеня 1865, Суомусальмі — 22 верасня 1952, Хельсінкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Нарадзіўся ў сям’і пастара, па нацыянальнасці — швед. Пачаў навучанне ў сярэдняй школе ў Лахці, але пасля смерці бацькі яго сям’я, якая апынулася ў складаным фінансавым становішчы, пераехала ў Оўлу. У 1889 годзе атрымаў ступень бакалаўра правы ў Універсітэце Хельсінкі, там жа ў 1893 годзе скончыў дактарантуру, а ў наступным годзе стаў дацэнтам. У 1893 годзе ажаніўся з Ірэне Вяльберг, ад якой у Стольберга было шэсць дзяцей.

У 1898—1903 — сакратар сената, у 1914—1915 — старшыня парламента. У 1908—1918 — прафесар адміністрацыйнага права універсітэта ў Хельсінкі. У 1917 годзе стаў старшынёй Канстытуцыйнага Савета, перад якім стаяла задача распрацаваць мадэль будучага дзяржаўнага ладу для здабыла незалежнасць Фінляндыі. Падчас гэтай дзейнасці падтрымліваў ідэю ўвядзення рэспубліканскай формы праўлення. У 1918 годзе стаў першым старшынёй Вышэйшага Адміністрацыйнага суда.

У 1919—1925 — першы прэзідэнт Фінляндыі. На выбарах Прэзідэнта быў падтрыманы Нацыянальнай прагрэсіўнай партыяй і Аграрнай лігай, набраўшы 143 галасы і апярэдзіўшы свайго суперніка К. Г. Манэргейма, які атрымаў 50 галасоў.

Зноскі

  1. а б Kaarlo Juho Stahlberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Kaarlo Juho Ståhlberg // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #128938560 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 11 мая 2024.